Белорусская колыханка.
Стащила у Люды


Доўгі дзень, Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень, Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Пакрысе На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе, Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.