...
Пачакай жа, спыніся, мама!
У чым мая прад табой віна?
Ты прабач, што з`явіўся рана
Пад сардэчкам малютка-я.
Як у тваіх запаветных марах
Б`юцца сэрцы ва ўнісон...
Над табою згусцелі хмары,
Для цябе я- жахлівы сон.
Ты паслухай, матуля, мама,
Добры Бог не пакіне нас!
Самым лепшым я сябрам стану,
Цяжка толькі на першы час.
Уяўляеш, цяпер ты, мама,
Колькі добрых будзе падзей?
Ты чамусьці са мною стала
Размаўляць усе радзей, радзей...
Пачакай жа, спыніся, мама!
У чым мая прад табой віна?
Ты прабач, што з`явіўся рана
Пад сардэчкам малютка-я.