Капаў казак крынічаньку
1. Капаў казак крынічаньку нядзелечкі дзве…
Любіў, кахаў дзяўчынаньку людзям ні сабе.
Прыпеў:
Ой, жаль, жаль, жаль мне будзе, возьмуць яе людзі,
Возьмуць яе людзі мая не будзе.
2. А ўжо тая крынічанька замуцілася,
А ўжо тая дзяўчынанька засмуцілася.
Прыпеў.
3. А ўжо з тое крынічанькі арлы воду п’юць.
А ўжо тую дзяўчынаньку да шлюбу вядуць.
Прыпеў.
4. Адзін вядзе за ручаньку, другі за рукаў,
трэці стаіць – сэрца баліць: любіў – ды не ўзяў.
Прыпеў.