Калыханка + Дзед-Барадзед
Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі
Сіні цень, сонны цень адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі свае доўгія насы. 
Прысьпеў:
Баю-бай, баю-бай, вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай, разам з намі засынай.
Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе, казкі ўсе пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі, і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы.
Ты таксама каля мамы ціха-ціхенька ляжы.
Прысьпеў.
ссылка на видео
http://belarus-live.tv/index.php?option=com_seyret&task=videodirectlink&id=2525
еще одна
«Калыханка»
Кінь каменьчык у зорную сцюжу -
Крышталёвы пачуецца звон.
Пра маленькага Прынца і Ружу
Нагадае адразу нам ён.
Баю-бай, крышталёвыя краскі
Узыходзяць у сіняй журбе.
Баю-бай, з гэтай вечнае казкі
Прынц і Ружа прысняцца табе.
Гэту казку не раз мы чыталі,
І здавалася нам кожны раз -
Прынц і Ружа для нас танцавалі
І спявалі таксама для нас.
Баю-бай, крышталёвыя краскі
Узыходзяць у сіняй журбе.
Баю-бай, з гэтай вечнае казкі
Прынц і Ружа прысняцца табе.
Не палохайся доўгае сцюжы
І ніякай не бойся бяды.
Прынц маленькі і белая Ружа
Будуць разам з табою заўжды.
Баю-бай, крышталёвыя краскі
Узыходзяць у сіняй журбе.
Баю-бай, з гэтай вечнае казкі
Прынц і Ружа прысняцца табе.
Дзед-Барадзед
Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу
Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.
З вамi побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробiм цуды,
Трэба казка – раз, два, тры,
Вось i казка вам, сябры!
Вечарамi казкi баю,
Я ў запасе шмат iх маю.
А як прыйдзе казка ў сне,
Зноў кажыце: дзякуй мне…
Я хаджу па белым свеце –
Ваш найлепшы сябар, дзецi,
I вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне